Меркаванні2121

Алексіевіч у Нью-Ёрку: Я пішу пра тое, чаму людзі атрымалі свабоду і адмовіліся ад яе

12 чэрвеня ў Публічнай бібліятэцы Брукліна (Brooklyn Public Library) у Нью-Ёрку адбылася сустрэча чытачоў са Святланай Алексіевіч з нагоды выхаду амерыканскага выданьня яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».

Поўны загаловак амерыканскага выдання кнігі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года: «Secondhand Time: An Oral History of the Fall of the Soviet Union».

Прапануем вам адказ Святланы Алексіевіч на некаторыя пытанні, якія прагучалі на гэтай сустрэчы:

— У назве расійскага арыгіналу — «Время секонд-хенд» — вы выкарысталі запазычанне з англійскай мовы. Чаму вы выбралі гэтую назву і як яна перадае цэнтральную тэму вашай кнігі?

— Ведаеце, гэта ўжо пятая кніга цыкла, які я пісала больш чым 30 гадоў. Гэтыя пяць кнігаў — як быццам гісторыя або энцыклапедыя чырвонай цывілізацыі. Я застала яшчэ людзей, якія бачылі Леніна, Сталіна. І ўсё тое, што прыйшло ў часы Гарбачова і Пуціна. Я паказала, як развівалася гэтая ідэя. Я пісала пра пагрозы, пра тое, што камунізм не памёр. У 1990-х мы былі рамантыкамі, нам здавалася, што ўпаў Берлінскі мур і камунізм пахаваны. Гэта наіўна. Прайшло ўжо больш чым дваццаць гадоў, і мы бачым, як гісторыя зрабіла такі крук. Хто з нас мог уявіць сабе, што вось такія людзі ў Расіі, як філосаф Дугін, якія некалі былі маргіналізаваныя, сёння будуць у цэнтры ўвагі са сваім дыскурсам пра вялікую Расію як прыніжаную краіну, як краіну, акружаную ворагамі, як абложаную крэпасць. Дык вось у гэтай апошняй кнізе, «Час сэканд-хэнд», я пастаралася адказаць на пытанне, якое часта чула ў Еўропе: Ну што з вас за людзі — атрымалі свабоду і адмовіліся за яе?

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца8

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць