Сёлета рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ праходзіла ў перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня.

Як паведаміў на брыфінгу першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш, усяго на цэнтралізаванае тэставанне 2016 года зарэгістравана 100 811 абітурыентаў, што складае 271 338 чалавека-тэстаў, у тым ліку па асобных прадметах:

  • на рускую мову — 78 004 чалавекі
  • на матэматыку — 47 853
  • на беларускую мову — 22 348
  • на фізіку — 27 718
  • на англійскую мову — 22 558
  • на біялогію — 23 512
  • на гісторыю Беларусі — 18 889
  • на хімію — 12 302
  • на грамадазнаўства — 11 360
  • на нямецкую — 3 456
  • на сусветную гісторыю найноўшага часу — 1 290
  • на геаграфію — 1 141
  • на французскую мову — 734
  • на іспанскую мову - 159
  • на кітайскую мову — 14.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?