У аўторак 14 чэрвеня а 16 гадзіне на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра калектыў будзе віншаваць з 90-годдзем прафесара Іллю Кургана.
«Мы рыхтуем для Іллі Львовіча невялікую святочную імпрэзу і збіраем цёплыя пажаданні, якія можна будзе перадаць асабіста. Запрашаем далучыцца да нашай Купалаўскай кампаніі ўсіх калег, сяброў, студэнтаў і проста аматараў дзейнасці гэтага выбітнага чалавека!» — пішуць купалаўцы на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Аўторак, 16.00, Камерная сцэна па вул. Энгельса, 7.