Беларуска Ілона Гузарэвіч перамагла ў міжнародным конкурсе «Miss FashionTV 2016 Model Awards», які штогод праводзіцца на Кіпры. Яе прызналі найлепшай у намінацыі «Miss Fashion TV 2016 Most Like». У конкурсе бралі ўдзел больш за 50 прэтэндэнтак, якія прадстаўлялі Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Афрыку і Еўразію, Аўстралію (у тым ліку Украіну і Расію, але яны не ўвайшлі ў лік прызёраў).
Прэмія, заснаваная міжнародным тэлевізійным каналам аб модзе Fashion TV, праводзіцца сумесна з мадэльным агенцтвам EliteModels. Старшыня журы — прэзідэнт Fashion TV Мішэль Адам.
Ілона Гузарэвіч нарадзілася ў Мінску, у 2010-м годзе скончыла 24-ю гімназію, у 2015-м — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права».
З 8-мі гадоў прафесійна займалася вялікім тэнісам, з 14-ці — мадэль агенцтва Сяргея Нагорнага, з 19-ці — мадэль агенцтва «Fashion Model Management» у Мілане. У дадзены момант дзяўчына працуе Мінску ў гатэлі «Пекін» менеджарам па працы з гасцямі (Guest Relations Manager).


