Сяброўка Берлусконі Франчэска Паскале са слязьмі на вачах на балконе бальніцы, corriere.it

У бальніцы Мілана пачалася аперацыя на адкрытым сэрцы былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі.

У бальніцу палітык трапіў на мінулым тыдні.

Сёння яму заменяць аартальны клапан. Аперацыя будзе доўжыцца каля чатырох гадзін. Аперацыю праводзіць кардыяхірург Атава Альфьеры.

Як піша італьянская газета Corriere della Sera, 79-гадовы Берлусконі напярэдадні аперацыі сустракаўся са святаром.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?