Сяброўка Берлусконі Франчэска Паскале са слязьмі на вачах на балконе бальніцы, corriere.it
У бальніцы Мілана пачалася аперацыя на адкрытым сэрцы былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі.
У бальніцу палітык трапіў на мінулым тыдні.
Сёння яму заменяць аартальны клапан. Аперацыя будзе доўжыцца каля чатырох гадзін. Аперацыю праводзіць кардыяхірург Атава Альфьеры.
Як піша італьянская газета Corriere della Sera, 79-гадовы Берлусконі напярэдадні аперацыі сустракаўся са святаром.