• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
14.06.2016 / 13:36

Віктар Марціновіч: Глобус роспачы

Лета – час, калі палова беларусаў едзе на лецішча, другая палова – у вёску, а ўсе астатнія, не скаваныя неабходнасцю баранаваць радзіме бульбяныя разоры, задумваюцца, куды б зваліць, каб родныя не рэкрутавалі на лецішча.

І год Божы 2016-ы выдаўся надта ж своеасаблівым для гэтых трэціх. Ніколі дагэтуль у выраі не было настолькі неспакойна. Большасць традыцыйных парадызаў, куды у сезон адпачынкаў зляталі беларусы, цяпер, у дадатак да мора і пясочку, прапануюць свідруючае пачуццё неспакою.

Егіпет – цудоўнае месцейка з найлепшым у свеце дайвінгам, дзе пад вадой ля рыфаў паказваюць фільмы Жака Іва Кусто. Тут можна загараць нават у лютым, пра кальянныя і гарбатні Хургады, пра джып-сафары праз пустыню, пра сустрэчу світанкаў у бедуінскіх селішчах я не буду нават згадваць, каб не вярэдзіць сабе і вам уяўленне. Дык вось, у большасці гатэляў гэтай краіны нумары цяпер здаюцца за 20 адсоткаў ад сваёй былой цаны. Робіцца гэта не праз дабрачыннасць гатэльераў, а праз глыбокі крызіс, у якім знаходзяцца аб’екты турыстычнай інфраструктуры тут. Пасля таго як загінуў расійскі А321, што ішоў з Шарм-эль-Шэйху ў Пецярбург, і асабліва пасля таго, як адказнасць за тое ўзялі баевікі ІДІЛа, Егіпет канчаткова страціў сваю рэпутацыю бяспечнага месца.

Страх і спакой – рэчы несумяшчальныя.

Акрамя таго, Расія ўлезла ў вайну ў Сірыі, і стаўленне да нас, беларусаў, на ўсім Блізкім Усходзе зрабілася вельмі неадназначнымі.

Бо, ведаеце, гэта ў Мінску мы адрозныя ад рускіх. Гэта ў Мінску не трэба тлумачыць, што мы – не пра Маскву і не пра Пуціна, мы – адметныя, з уласнай мовай ды Узброенымі сіламі. А для наведнікаў шыша-бара ў трушчобах Луксора мы – рускія. Яны нас ідэнтыфікуюць беспамылкова: па нашых саколках, па колеры вачэй і – галоўнае – па напружаным выразе на тварах, па нашым «р», якое ў англійскай мове ну ніяк не схаваць. Раней гэта прыводзіла толькі да таго, што крамнікі і кухары адразу звярталіся «брат» і запрашалі «прахадзіць» унутр. Але цяпер нас прымаюць за тых, хто парушыў крохкі баланс сілаў паміж краінамі паўмесяца, а гэта ўжо зусім іншае «ты ж рюскі, брат?».

Тое ж тычыцца адвечнага горада Стамбула, у які я асабіста меў слабасць лятаць раз на год – дужа ж прыемна піць гарбату з фазан-травой, закусваць кускавым цукрам і назіраць за тым, як павольна змяняецца колер вады ў Басфоры. Старажытныя руіны ў Эфесе, скульптуры Афрадысіяса, якія даюць рады мармуровым статуям Рыма, нябесны блакіт Памукале, арыгінальныя вароты Іштар з Вавілона ў Музеі старажытнасцяў, Цыстэрны; для беларусаў візы непатрэбныя, збірайся ды едзь, але ж, але ж!.. У канцы мінулага года туркі збілі рускі Су-24, Масква і Стамбул уступілі у перманентны ідэйны двубой. Рускія каналы пляжаць Эрдагана, туркі пляжаць Пуціна, а мы, як заўсёды, атрымліваем у дадатак.

Эксплорынг Турэччыны, нават калі размова ідзе пра хуценькі агляд некалькіх старажытных храмаў з візантыйскімі фрэскамі 5-7 стагоддзяў, прадугледжвае шчыльны кантакт з мясцовымі.

Бо ты тут ці ездзіш на таксоўцы, і тады рыхтуй дадатковую сотню еўра ў дзень, ці перасоўваешся на грамадскім транспарце, і тады нават каб знайсці паром на Б’юкаду, трэба ўступаць у размову. Туркі – ветлівыя ды гасцінныя людзі, але цяпер мы для іх «таксама рускія», з усім, што з гэтага выбягае.

І вось літаральна куды ні паглядзіш, на якія традыцыйныя вабы для адпачынку – усюды цяпер нейкі пападос.

Для нашых бацькоў мора заўсёды значыла Крым. І хто цяпер наважыцца сунуцца ў Судак? Гэтая зямля цяпер – месца адчаю, куды нават пераможцы ехаць не спяшаюцца. І ў самой Украіне, кажуць, не вельмі салодка цяпер – трэба дзесяць разоў падумаць, перад тым як ехаць у Карпаты ці Адэсу: краіна вядзе вайну, а гэта заўсёды вядзе да з’яўлення зброі не толькі на руках паліцыі, але і ў тых спартовага выгляду гаўрыкаў, для абароны ад якіх паліцыя і створаная. І што вы будзеце рабіць, калі гэтых джэнтльменаў зацікавіць ваш аўтамабіль? Хай для гэтых мы не рускія, пад раздачу можна трапіць не з палітычных, а з сацыяльных прычынаў.

У армян і азербайджанцаў зноўку абвастрылася карабахскае пытанне і ў любы момант можа грымнуць, а таму цяпер трэба пільнаваць навіны перад тым, як выпраўляцца ў Гехард, на возера Севан ці ў рамантычны Баку, што месціцца проста на ўзбярэжжы.

Ці вось вам Грэцыя – калыска еўрапейскай цывілізацыі. У Афінах цяпер два крызісы, эканамічны і мігранцкі. І куды б у старой Еўропе ты ні накіраваўся – заўсёды будзеш адчуваць прагорклы подых новай сусветнай сітуацыі, гэтага забурэння ды неспакою.

Усе маналітныя трывалішчы, на якіх ляжала глабальная стабільнасць, прыйшлі ў зрух – як гэта было напярэдадні сусветных войнаў мінулага стагоддзя.

І нават такія аддаленыя ад еўрапейскага мурашніка месцы, як Непал ці Тайланд зноў і зноў трапляюць у стужкі навін. У Непала канфлікт з Індыяй за паўднёвыя тэрыторыі, Тайланд перажыў палітычны крызіс, у Мексіцы землятрус, у Фларыдзе страляніна, на Цэйлоне патоп, Луўр эвакуяваны праз паводку – ну, і гэтак далей.

З апісанай сітуацыі можна зрабіць дзве практычныя высновы.

Першая – паколькі свет зрабіўся неспакойным месцам, і, набываючы квіткі да Стамбула, ты міжволі сутыкаешся з паведамленнямі пра ўзарваны ў гэтым горадзе аўтобус, – праз усю гэтую муць варта перастаць быць «трэцяй паловай» і хуценька далучацца да родных, што курчацца на гародчыках, габлююць плот, «пырскаюць жука». Ці пачынаць вандраваць па роднай зямельцы, адкрываючы, што краснасельскія крэйдавыя кар’еры не надта горшыя за травярціны Памукале – прынамсі, блакітны колер аднолькавы.

Але другая стратэгія – махнуць рукой і працягваць вандраваць.

Быць гатовым да скасавання рэйсаў, паліўных забурэнняў (кейс Індыі і Непала), перманентных еўрапейскіх страйкаў, насцярожаных шэнгенскіх памежнікаў, грэблівасці і пагарды ад ветлівых раней абарыгенаў, размоў пра тое, які дрэнны Пуцін, і пра тое, што мы ні разу не рускія. Быць гатовым да таго, што самыя простыя рэчы ў гэтым звар’яцелым свеце цяпер патрабуюць вытрымкі і процьмы часу. Але – вандраваць.

І для сябе – пасля ўсяго напісанага я пакідаю менавіта другі шлях, шлях прыгодаў без аглядкі на плямы роспачы, раскіданыя па глобусе. Што ёсць вашым выйсцем – вырашайце самі.

Віктар Марціновіч, budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Палітыка і грамадства
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Галоўнае
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх