Амбасадар Еўрасаюза ў Турцыі Ханс-Ёрг Хабер падаў заяву аб адстаўцы, паведамляе ТАСС.

Амбасадар раней выступаў з крытычнымі выказваннямі аб рэалізацыі міграцыйнага пагаднення Еўрасаюза і Анкары.

У прэс-службе дэлегацыі Еўрасаюза ў Анкары заявілі, што рашэнне аб адстаўцы з'яўляецца «асабістай ініцыятывай» амбасадара.

Пазней прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Майя Касьянчыч пацвердзіла на брыфінгу ў Бруселі, што Ханс-Ёрг Хабер падаў у адстаўку. Паводле яе слоў, ён пакіне свой пост 1 жніўня 2016 года. Будуць прынятыя ўсе меры, каб як мага хутчэй ажыццявіць прызначэнне новага кіраўніка дэлегацыі ЕС у Турцыі.

Майя Касьянчыч адзначыла, што ЕС працягвае працаваць з Турцыяй, гэтая краіна з'яўляецца ключавым партнёрам, кантакты працягнуцца на ўсіх узроўнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0