Дзесяцігоддзе адкрыцця новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 16 чэрвеня адзначаць квестам «Бібліядэсант», паведамілі ў НББ.

Стаць удзельнікамі квесту запрашаюць усіх ахвотных, каму больш за 16 гадоў: ім трэба будзе праявіць вынаходлівасць і кемлівасць, каб заваяваць ключы да скарбніцы ведаў. Тых, хто вырашыў праверыць сваю эрудыцыю, чакаюць у бібліятэцы 16 чэрвеня ў 16.00, калі стартуе гульня. Ім неабходна будзе за адведзены час адказаць на пытанні, якія датычацца жыцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Для пераможцаў падрыхтаваны сувеніры. Ахвотным паўдзельнічаць у квесце трэба папярэдне адправіць заяўку на электронны адрас бібліятэкі.

Да дзесяцігоддзя адкрыцця новага будынка НББ падрыхтавала мастацкую экспазіцыю «150 выстаў у плакаце», якая прадставіць увазе гасцей каля 50 афіш да найбольш значных мастацкіх праектаў і амаль 100 афіш да арыгінальных кніжных выставак.

Акрамя таго, наведвальнікі бібліятэкі змогуць убачыць кніжна-дакументальную выставу «Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 2006-2016». Цэнтрам экспазіцыі стануць праекты і ініцыятывы НББ па захаванні кніжнай спадчыны Беларусі.

Як адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, за 10 гадоў у новым будынку прайшло мноства маштабных праектаў, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, больш за 200 мастацкіх і амаль 2 тысячы кніжных выстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?