Пра гэта паведамілі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

У мінулым ужо навучальным годзе навучанне ў 4-м класе завяршылі 17,5 тыс. школьнікаў. Ва ўступных выпрабаваннях у 5-я класы гімназій сталіцы ўдзельнічала больш за 5,7 тыс. навучэнцаў. Па выніках кампаніі залічана 4336 чалавек.

Сярэдні прахадны бал склаў 51,7.

Пры залічэнні ў 5-я класы сумуюцца адзнакі, атрыманыя па выніках атэстацыі за год і падчас уступных выпрабаванняў.

У 2015/2016 навучальным годзе ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Мінска функцыянавалі 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці, з іх: 49 гімназій, 1 гімназія-каледж, 2 ліцэі, 179 сярэдніх школ (у тым ліку 1 кадэцкае вучылішча), 1 школа-інтэрнат, 5 пачатковых школ, 5 дзіцячых садоў-школ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?