Дэфіцыт авакада ў Новай Зеландыі, які ўзнік у выніку няўдалага сельскагаспадарчага сезону, прывёў да рэзкага росту крадзяжоў пладоў у краіне, паведамляе мясцовая паліцыя.

amelia.se

З пачатку гэтага года ў Новай Зеландыі было зарэгістравана каля 40 буйных крадзяжоў авакада, большая частка з іх адбылася на Паўночным востраве.

Павышэнне міжнароднага попыту на авакада і зніжэнне паставак прывяло да росту коштаў: цана аднаго авакада ў некаторых крамах перавысіла 4 амерыканскія даляры.

Паліцыя папярэджвае, што скрадзеныя авакада нясуць у сабе небяспеку для здароўя спажыўцоў.

«Яны няспелыя, некаторыя з іх нядаўна апырскваліся і яшчэ могуць утрымліваць у сабе таксіны. Але пры такіх высокіх цэнах патэнцыйны прыбытак з'яўляецца магутным стымулам для некаторых людзей», — цытуе Guardian прадстаўніка паліцыі горада Ваіхі Аарана Фрэйзера.

Кіраўнік кампаніі New Zealand Avocado Джэн Скоўлар заявіла, што гаворка, хутчэй за ўсё, не ідзе пра добра арганізаваныя аперацыі па крадзяжы авакада, і адзначыла, што ўжо ў бліжэйшыя тыдні дэфіцыт пладоў павінен знізіцца за кошт новага ўраджаю. Яна таксама паабяцала, што выкрадзеныя авакада не змогуць патрапіць на замежны рынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?