Дні культуры Беларусі пройдуць у Расіі з 19 па 22 чэрвеня, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
У праграме Дзён культуры запланавана выступленне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з балетам «Вітаўт» на музыку Вячаслава Кузняцова на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі, а таксама экспанаванне фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
Правядзенне Дзён культуры будзе садзейнічаць развіццю культурнага ўзаемадзення паміж краінамі, умацаванню кантактаў і сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, лічаць у міністэрстве.
0
0
0
0
0
0