Германія не будзе прызнаваць палігамію і шлюб з непаўналетнімі, заявіў міністр юстыцыі краіны Хейка Маас.

Тыя, хто прыязджае ў Германію, не маюць права ставіць свае культурныя каштоўнасці ці рэлігійныя погляды вышэй за законы краіны, заявіў міністр у інтэрв'ю выданню Bild.

«Усе павінны выконваць закон, незалежна ад таго, вырас чалавек тут або толькі прыехаў», — цытуе газета міністра.

Гэта датычыцца, у першую чаргу, палігаміі. У некаторых мусульманскіх краінах дазволена браць у жонкі да чатырох жанчын. У Германіі падобнае забаронена законам: адначасова можна быць жанатым толькі з адной жанчынай. Тое ж самае тычыцца гвалтоўных шлюбаў і шлюбаў з непаўналетнімі.

Спрэчкі абвастрыліся пасля прыбыцця ў краіну хвалі мігрантаў, у асноўным з мусульманскіх краін.

У адной Баварыі сярод нядаўна прыбылых у рэгіён мігрантаў былі зарэгістраваныя 550 шлюбаў, у якіх нявесце было менш за 18, і 161 шлюб, дзе нявесце было менш за 16 гадоў. У большасці выпадкаў дзяўчаты былі замужам яшчэ да прыезду ў краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?