Санкцыі еўрапейскіх краін у дачыненні да Расіі павінны быць захаваныя, заявіў на канферэнцыі ў Варшаве міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле.

Па словах Шойбле, санкцыі — гэта правільны курс дзеянняў на дадзены момант, а адносіны з Масквой не могуць нармалізавацца, пакуль у Расіі не палепшылася сітуацыя з выкананнем правоў чалавека.

Паводле дадзеных Рэйтэр, прадстаўнікі ЕС у Бруселі абмяркуюць падаўжэнне санкцый 21 чэрвеня, і міністры замежных спраў краін блока прагаласуюць за рашэнне ў ходзе сустрэчы 24 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?