Дзяржаўтаінспэкцыя Менску папярэджвае аб пагаршэньні ў бліжэйшыя суткі ўмоў надвор'я, дажджах і навальніцах.

Бачнасьць на дарогах пагоршыцца, магчымае падтапленьне шэрагу сталічных вуліц, паведамляецца ў прэс-рэлізе Ўпраўленьня ДАІ Менгарвыканкаму.

Каб пазьбегнуць затораў, Дзяржаўтаінспэкцыя прапануе вадзіцелям аб’яжджаць участкі вулічна-дарожнай сеткі, на якіх магчымае затапленьне праезнай часткі , а менавіта:

  • плошчу Бангалор,
  • вул.Няміга,
  • пр-т Дзяржынскага,
  • вул.Харкаўскую,
  • вул.Сталетава,
  • скрыжаваньне пр.Пераможцаў — вул.Ігнаценкі,
  • пр.Пушкіна — вул.Прытыцкага,
  • вул.Маскоўскую — вул.Талстога.

Дзяржаўтаінспэкцыя таксама дужа раіць па магчымасьці адмовіцца ад паездак на ўласным аўтатранспарце.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0