Улада1111

Лукашэнка пра новае ракетнае ўзбраенне: У нас сёння шчаслівы дзень у плане бяспекі і абароны

Новае ракетнае ўзбраенне паспяхова выпрабавалі ў Беларусі.

Пра гэта распавёў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на рабочай сустрэчы, дзе прысутнічалі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

«Я крыху затрымаўся. У нас сёння шчаслівы дзень у плане бяспекі і абароны. Нашым вайскоўцам за тыя мізэрныя грошы, якія ім далі, удалося распрацаваць і выпрабаваць ўжо сёння створанае ў Беларусі ракетнае ўзбраенне. Ажыццёўлены пуск ракетных комплексаў», — адзначыў кіраўнік краіны ў пачатку сустрэчы.

«Выпрабаванні прайшлі вельмі паспяхова. Ракеты пабілі цэлі за паўтара метры літаральна ад зададзеных цэляў — першы залп. Другі залп — літаральна за дзясятку метраў. Гэта ідэальна. Гэта ракетныя комплексы, якія створаны ў нас у Беларусі на працягу двух гадоў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Відэа Мінабароны

Аляксандр Лукашэнка даручыў Андрэю Кабякову разгледзець пытанне аб прадстаўленні да дзяржаўных узнагарод тых, хто ўнёс свой уклад у стварэнне адпаведнага ўзбраення. «Прытым без усялякіх абмежаванняў. Хто заслужыў, павінны атрымаць гэтыя ўзнагароды. Гэта найвялікшае дасягненне», — дадаў кіраўнік краіны.

30 мая былі завершаныя дзяржаўныя выпрабаванні беларускай ракетнай сістэмы залпавага агню «Паланэз», vpk.gov.by

Каментары11

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries12

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня8

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю20

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ24

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі77

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries12

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць