З 21 траўня па 5 ліпеня Аддзяленьне Пасольства Швэцыі ў Менску ладзіць традыцыйныя Дні культуры Швэцыі.

Аддзяленьне Пасольства Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдзкага Iнстытута, сумесна зь беларускімі партнэрамі (фотагалерэя «Мир фото», кінатэатар «Цэнтральны», Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, канцэртнае агенцтва «Лінія гуку») праводзяць з 21 траўня па 5 ліпеня 2008 году традыцыйныя Дні культуры Швэцыі, прысьвечаныя Нацыянальнаму Дню Швэцыі (Дню швэдзкага сьцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.

Інфармацыйнымі спонсарамі Дзён культуры Швэцыі зьяўляюцца:

Беларускі партал Tut.by, «Комсомольская правда в Белоруссии», канал Культура беларускага радыё, гарадзкі часопіс «Where Minsk», музычнае тэлебачаньне «MTV», інтэрнет‑парталы «Zнята» і «Mixtura.org».

У гэтым годзе культурныя мерапрыемствы пройдуць па чатырох накірунках: літаратура, кіно, фота і музыка.

Літаратурныя дні Швэцыі пройдуць у наступных гарадах:

Полацак: 21 траўня 2008 г. 16.00. Музэй‑бібліятэка Сімяона Полацкага, вул. Леніна, 22
Менск: 22 мая 2008 г. 18.00. Палац мастацтва, вул. Казлова, 3
Лунінец: 23 мая 2008 г. 13.00. Прафэсійны ліцэй прыборабудаваньня, вул. Чэхава, 10‑А
Баранавічы: 24 мая 2008 г. 16.00. Цэнтральная гарадзкая бібліятэка ім. Таўлая, вул. Леніна, 51

Удзельнікі:

Сіла Наўман (Cilla Naumann) — пісьменьніца і журналістка найбуйнейшай швэдзкай штодзённай газэты Dagens Nyheter.
Іда Бёр’ель (Ida Börjel), паэтка.
Солья Крапу (Solja Krapu), паэтка і празаік.
Андэш Будэгорд (Anders Bodegård), перакладчык з польскай і францускай моваў на швэдзкую.

Сучасная швэдзкая фатаграфія прадстаўлена дзьвюма фотапраектамі:

Выстава знакамітага швэдзкага фатографа Енца Ластхейна «Белае мора ‑чорнае мора», якая пройдзе з 28 траўня па 29 чэрвеня ў галерэі «Мир фото» (вул. Прытыцкага, 10). Адкрыцьцё выставы адбудзецца 28‑га траўня ў 18.00.

Выстава маладых швэдзкіх фатографаў «Балансуючы паміж Стакгольмам і Менскам» будзе экспанавацца з 14‑га чэрвеня па 5 ліпеня ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47). Адкрыцьцё выставы адбудзецца 14га чэрвеня ў 17.00.

Музычная частка Дзён культуры Швэцыі прапануе канцэрт «Сучасная музыка ад сучасных жанчын» швэдзкіх жаночых гуртоў Lowood,

Tikklе me і DJ Furious Fiesta. У музычнай праграме прымае ўдзел беларускі гурт «Індыга».

Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19.00 у клубе «Night star» (вул. Сьвярдлова, 2), тэлефоны для даведак: Velcom (029) 6555596 альбо MTC (033) 6555596.

Фэстываль сучаснага швэдзкага кіно пройдзе з 4 па 13 чэрвеня ў Менску (к‑тр «Цэнтральны», пр. Незалежнасьці, 13).

У рамках кінафэстывалю беларускія кінааматары змогуць убачыць 8 мастацкіх і 8 кароткамэтражных фільмаў.

Мастацкія фільмы:

Па Божай волі/ Om Gud vill, 2006. Рэжысёр: Амір Чамдзін, мэлядрама/рэтрамэлядрама, 87 хвілін
Дзеці ўскраін/Förortsungar, 2006. Рэжысёры: Ільва Густаўсан і Каці Эдфэльд, камэдыя/драма, 96 хвілін
Ніна Фрыск/ Nina Frisk, 2007. Рэжысёр: Марыя Блюм, камэдыя/мэлядрама, 83 хвіліны
Той, каго кахаеш/ Den man älskar, 2007. Рэжысёр: Оке Сандгрэн, драма, 92 хвіліны
Ты, жывы!/ Du levande! 2007. Рэжысёр: Рой Андэрсан, псыхалягічная драма, 95 хвілін
Калі прыходзіць цемра/När mörkret faller, 2006. Рэжысёр: Андэш Нільсан, драма/трылер, 133 хвіліны
Любая/ Darling, 2007. Рэжысёр: Юхан Клінг, драма з элемэнтамі камэдыі чорнага гумару, 94 хвіліны
Чорны гвазьдзік/ Svarta nejlikan, 2006. Рэжысёр: Ульф Хультбэрг, драма/трылер, 95 хвілін

Кароткамэтражныя фільмы:

«Аўтабіяграфічная сцэна нумар 6882», Рэжысёр: Рубен Эстлюнд
«Сум, карма, тыгр», Рэжысёры: Мія Хультэрстам і Сэсылія Актыс
«Брат мой», 10 хвілін. Рэжысёр: Енс Юнсан
Каханне і вайна», Рэжысёр: Фрэдрык Эмільсан

«Шахматы», Рэжысёр: Пэрніла Хіндсэфэльт
http://www.arthouse.ru/img/pub/0708/chess.jpg«Люстэрка», Рэжысёр: Эрык Росэнлюнд
«Жанчына і грамафон», Рэжысёры: Ёханэс Шэрнэ Нільсан, Ула Сімансан
«Канцэрт для адной кватэры і шасьці ўдарных», Рэжысёры: Ула Сімансан, Ёханэс Шэрнэ Нільсан

Па пытаньнях, зьвязаных з Днямі культуры Швэцыі просьба зьвяртацца да каардынатара праграм аддзяленьня пасольства Алены Касько: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0