Аляксандр Лукашэнка расказаў, што не заўзее ні за адну каманду, якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па футболе. Пра гэта ён заявіў сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак».

president.gov.by

president.gov.by

«Адсочваю асноўныя матчы. Не заўзею ні за каго — за футбол. І спрабую зразумець, у якім кірунку сёння развіваецца футбол, — сказаў ён — Я гляджу футбол з гэтых пазіцый. Гляджу, што ж трэба для таго, каб у нас футбол развіваўся, і што трэба для падрыхтоўкі нацыянальнай каманды».

«Пакуль я бачу толькі адно — акрамя тактыкі, стратэгіі і іншага — без жорсткай фізічнай падрыхтоўкі нічога не будзе», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?