Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае пацярпелых ад дзеянняў мужчыны, якога вінавацяць у махлярстве, паведамляецца на сайце УСК па Мінскай вобласці.

Расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Міхалевіча Георгія Васільевіча 1962 года нараджэння, які абвінавачваецца ў здзяйсненні шэрагу ашуканскіх дзеянняў. Выяўлена, што ён пад рознымі падставамі браў у доўг у знаёмых грошы, загадзя не маючы намеру іх вяртаць.

Паводле дадзеных следства, карыстаючыся даверлівасцю грамадзян і спасылаючыся на непрадбачаныя цяжкасці, мужчына займаў як беларускія рублі, так і замежную валюту. За некалькі месяцаў 2015 года ён завалодаў маёмасцю пяці грамадзян на агульную суму каля 70 млн рублёў.

Тым, хто пацярпеў ад дзеянняў гэтага чалавека, неабходна звяртацца ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефоне 8 (0176) 58-07-71 або Маладзечанскі раённы аддзел унутраных спраў — 8 (0176) 74-68-42

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0