Сёння на сайце СБУ з'явілася паведамленне пра 13 заведзеных крымінальных спраў у дачыненні да агентаў расійскіх спецслужбаў.
Байцы АТА. Фота Reuters
Сярод здраднікаў — намеснік кіраўніка штаба АТА (прозвішча не паведамляецца), падпалкоўнік Нацыянальнай гвардыі, супрацоўнік аддзелу кадраў адной з ваенных частак ды іншыя.
СБУ таксама адзначае, што за мінулы год работнікі ведамства ліквідавалі трыццаць тэрарыстычных груп, падрыхтаваных расійскімі спецслужбамі.
Падкрэсліваецца, што па артыкуле «Дзяржаўная здрада» асуджаныя дзясяткі былых вайскоўцаў — за супрацоўніцтва з расійскай выведкай ім даюць па дзевяць гадоў пазбаўлення волі.