Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін лічыць ЗША адзінай звышдзяржавай, аднак мяркуе, што гэтая дзяржава не павінна ўмешвацца ў справы Расіі. Такую заяву расійскі прэзідэнт зрабіў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
ТАСС
«Амерыка — вялікая дзяржава. Сёння, мабыць, адзіная супердзяржава. Мы гэта прымаем. Мы жадаем і гатовыя працаваць са Злучанымі Штатамі. Свету патрэбная такая магутная краіна, як ЗША. І нам патрэбная. Але нам не трэба, каб яны ўвесь час ўмешваліся ў нашы справы, паказвалі, як нам жыць, перашкаджалі Еўропе будаваць з намі адносіны»,
— цытуе Пуціна «Інтэрфакс».
Расійскі прэзідэнт нагадаў пра санкцыі, якія РФ устанавіла ў дачыненні да заходніх краін у адказ на аналагічныя меры з боку ЕС і ЗША. Паводле яго слоў, Штатам «наогул напляваць» на расійскія санкцыі.
«На Еўропе [санкцыі] адбіваюцца, а ў ЗША ніяк не адбіваюцца, нулявы эфект. Але амерыканцы кажуць сваім партнёрам: трэба пацярпець. Навошта ім цярпець, я не разумею. Ну, хочуць — хай церпяць», - сказаў Пуцін.
Таксама ён заўважыў, што Расія настроеная на пошук кампрамісаў у адносінах з Захадам і выступае супраць «нагнятання», якое можа прывесці да халоднай вайны.