Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) не зняла дыскваліфікацыю са Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (УФЛА).

Гэта рашэнне азначае фактычную забарону на ўдзел расійскіх лёгкаатлетаў у Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Пры гэтым, як піша ў твітары журналіст BBC Sport Дэн Роан, на наступным тыдні МАК прапануе кампраміс, па якім спартсмены, якія прадэманстравалі сваю недатычнасць да ўжывання допінгу, змогуць спаборнічаць у Рыа.

Раней МАК анансаваў, што правядзе нараду з нагоды допінгу, дзе падыме пытанне пра лёс «чыстых» атлетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?