Пералік стратэгічных тавараў зацверджаны ў Беларусі, адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 470 ад 16 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам у гэты пералік уваходзяць нафта і нафтапрадукты, нафтавыя газы, газападобныя вуглевадароды, хларыд калію, лесаматэрыялы і пруткі з жалеза або нелегіраванай сталі.

У Беларусі кантроль прымянення трансфертнага цэнаўтварэння ажыццяўляецца па некаторых відах здзелак, сярод якіх рэалізацыя і (або) набыццё стратэгічных тавараў. Такая мера замацавана ў адпаведнасці з дзеючай з 1 студзеня 2016 года рэдакцыяй артыкула 301 Падатковага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?