Чэхія – Харватыя – 2:2.

Прыкладна да 75-ай хвіліны сустрэчы нішто не паказвала, што харваты будуць задаволеныя нічыёй. «Шашачныя» ўпэўнена выйгравалі ў Чэхіі з лікам 2:0.

З шчаслівай усмешкай на 60-ай хвіліне з поля сыходзіў Лука Модрыч. Маўляў, усе пад кантролем. І так сапраўды здавалася.

За першы тайм чэхі ўвогуле не нанеслі ніводнага ўдара па харвацкай браме. А Перышыч забіў – 1:0.

У другім тайме Іван Ракіціч скарыстаўся жахлівай памылкай абароны Чэхіі і лік падвоіў.

Чэхі забілі дастаткова нечакана. Грайсмайстарская перадача Расіцкі на Шкоду, і той дорыць сваёй камандзе надзею.

Пасля адзначыліся харвацкія фанаты, якія закідалі поле петардамі. Арбітру Клатэнбургу на нейкі час нават давялося спыніць гульню.

Пасля аднаўлення сустрэчы чэхі заслужылі права на пенальці праз гульню рукой харвацкага абаронцы. Нецыд не схібіў – 2:2. Напрыканцы харватам даводзілася адбівацца, каб чэхі не вырвалі перамогу.

Становішча ў групе D наступнае: Харватыя – 4 пункты (2 гульні), Іспанія – 3 (1), Чэхія – 1 (2), Турцыя – 0 (1).

Сёння таксама сустракаюцца Іспанія – Турцыя (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?