У суботу на беразе мінскага Цнянскага вадасховішча прайшлі спаборніцтвы першага этапа Кубка Беларусі па вэйкбордзе. Гэта такая экстрэмальная сумесь водналыжнага слалама, скокаў і акрабатыкі. Удзельнічаць і паказаць сваё майстэрства з'ехаліся спартсмены з Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі. Сонечнае і ветранае надвор'е дадало настрою і гледачам, і ўдзельнікам.





