Пытанне аб адхіленні ўсёй зборнай Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра застаецца адкрытым і будзе абмяркоўвацца пасля кансультацый кіраўніка МАК і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Як паведамляе нямецкае выданне Spiegel Online са спасылкай на ўдзельнікаў тэлефоннай канферэнцыі выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, у ходзе саміту 21 чэрвеня ў Лазане можа быць узнятае пытанне аб адхіленні ўсёй зборнай Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Бразіліі.

Аднак выданне адзначае, што канчатковы парадак дня пасяджэння пакуль не вызначаны, а будзе зацверджаны пасля кансультацыі кіраўніка МАК Томаса Баха з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?