Сямвозера ў Карэліі. Фота Semenov.m7.
У Карэліі на возеры Сямвозера падчас шторму патанулі 13 дзяцей і 1 дарослы — частка вялікай групы, якая сплаўлялася на плытах і лодках. 11 чалавек удалося выратаваць, а адна дзяўчынка даплыла да берага самастойна.
Усяго перакуліліся дзве лодкі. У іх знаходзіліся 26 чалавек (двое дарослых, астатнія дзеці).
Загінулым дзецям было ад 12 да 15 гадоў.
«Спачуваю родным і блізкім», — паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.