Пазбаўленне правоў на 3 гады і штраф да 100 базавых велічынь пагражае п'янай маме, якая везла пяцігадовае дзіця на дачу, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

«Сёння каля 10.30 у Маскоўскім раёне Мінска нашы супрацоўнікі спынілі аўтамабіль, за рулём якога знаходзілася нецвярозая жанчына 1980 года нараджэння. Побач сядзеў яе муж, раней пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым стане. У машыне таксама знаходзілася пяцігадовае дзіця. Сям'я накіроўвалася на дачу ў Брэсцкай вобласці. Як паказаў медыцынскі агляд, у крыві ў кіроўцы выявілі 0,97 праміле алкаголю «, — адзначыла яна.

Прыблізна за 100 м да месца, дзе быў экіпаж ДАІ, аўтамабіль спыніўся. «Магчыма, жанчына і яе муж маглі памяняцца месцамі, разлічваючы, што жанчыну нашы супрацоўнікі спыняць не будуць. Машына была на пратэрмінаваных транзітных нумарах, за што таксама быў складзены пратакол. Жанчына паведаміла, што напярэдадні вечарам выпіла бутэльку шампанскага», —- патлумачыла яна.

Па словах Любові Трапашка, дзіця перавозілі з парушэннем правілаў — без дзіцячага крэсла.

«Усяго было складзена тры пратаколы. Кіроўцу пагражае пазбаўленне правоў на 3 гады і штраф да 100 базавых велічынь», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?