Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачало і расследуе крымінальную справу (ч.2 арт.317 КК) аб смяротным наездзе на чатырнаццацігадовую дзяўчынку, учыненым матацыклістам 18 чэрвеня ў Мінскім раёне. «Кіроўца матацыкла 1987 года нараджэння, рухаючыся па дарозе паблізу вёскі Бараўцы, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, здзейсніў наезд на непаўнагадовую. Дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Матацыкліст з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі.» Ён будзе дапытаны следчымі ў якасці падазраванага, як толькі дазволяць дактары», — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння, працягваецца комплекс следчых дзеянняў, прызначаны шэраг экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?