Беларускам дастаўся апошні з пяці пропускаў на Алімпіяду-2016, якія разыгрываліся на адборачным турніры ў французскім Нанце.
Беларускія баскетбалісткі другі раз у сваёй гісторыі выйшлі на Алімпійскія гульні.
Фота fiba.com
Пасля заканчэння гульні лідар зборнай Алена Леўчанка расплакалася.
Самай выніковай у складзе пераможцаў стала Ліндсэй Хардзінг, якая набрала 17 балаў.
Фота fiba.com
На папярэдняй стадыі беларускі таксама атрымалі перамогу над Нігерыяй, а ў чвэрцьфінале алімпійскай кваліфікацыі саступілі Кітаю. У турніры за 5-8-е месца беларускі стартавалі з разгромнай перамогі над Аргенцінай.
Пуцёўкі на Алімпіяду на кваліфікацыі ў Нанце аформілі таксама зборныя Кітая, Іспаніі, Турцыі і Францыі.
Сербія атрымала пропуск на Гульні як чэмпіён Еўропы-2015, ЗША — як чэмпіён свету-2014. Каманда Канады заваявала пропуск на Гульні на чэмпіянаце Амерыкі-2015, Аўстралія — на чэмпіянаце Акіяніі-2015, Японія — на чэмпіянаце Азіі-2015, Сенегал — на чэмпіянаце Афрыкі-2015. Зборная Бразіліі згуляе на Алімпіядзе на правах гаспадыні турніру.
Упершыню зборная Беларусі выступала на Алімпіядзе ў 2008 годзе ў Пекіне. Тады беларускі занялі 6-е месца.
Баскетбольны турнір пройдзе з 7 па 20 жніўня. 12 камандаў будуць разбітыя на групы па 6 зборных. Чатыры каманды з групы выходзяць у 1/4 фіналу.