Можаце ўявіць, што вядомы баскетбаліст Аляксандр Куль, менеджар БК «Цмокі-Мінск», мог стаць… мастаком? Высветлілася, што да пачатку спартовай кар’еры Аляксандр сур’ёзна вучыўся маляванню — рэдкі выпадак, калі байцоўскі ген суіснуе разам з генам крэатыву!

Рукой легенды беларускага баскетбола напісаныя з натуры ўнікальныя мастацкія работы яшчэ ў часы, калі Аляксандр навучыўся ва ўніверсітэце Дж. Вашынгтана (ЗША). Карціны вярнуліся разам з аўтарам у Беларусь і дачакаліся Фестывалю «aDNaK!» з дэвізам «Ген беларускага крэатыву!». Сваёй эксклюзіўнай аўтарскай працай Аляксандр Куль вырашыў падтрымаць арганізацыю Фестывалю, выставіўшы яе на своеасаблівы аўкцыён. Узяўшы ў ім удзел, кожны можа падтрымаць нешараговую і важную падзею для беларускай культуры.

Карціна «Жанчына» (Аляксандр Куль, 1996, папера, крэйда)

Калі вы хочаце стаць уладальнікам карціны:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?