Памяць касінераўКастуся Каліноўскага ўшанавалі прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных грамадзкіх арганізацый Баранавічаў. Амаль 40 чалавек сабраліся ў нядзелю каля помніка паўстанцам каля Мілавідаў . Менавіта там у 1863 годзе адбыўся буйны бой паміж касінерамі і расейскімі войскамі.

У гонар і памяць тых, хто загінуў у час бітвы, гучалі малітва і вершы. Пра нашу гісторыю гаварылі прамоўцы, над галовамі прысутных луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Гарэлі сьвечкі, ускладаліся да помніка кветкі.

Прадстаўнікі ўлады ўшанаваньню касінераў Каліноўскага каля Мілавідаў не перашкаджалі.

Паводле: «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0