Сабор пачаўся з літургіі ў галоўным саборы Іракліёна. Фота AFP

Сабор пачаўся з літургіі ў галоўным саборы Іракліёна. Фота AFP

Нягледзячы на гістарычную значнасць гэтай падзеі, прадстаўнікі чатырох цэркваў — Рускай, Антыяхійскай, Грузінскай і Балгарскай — не прысутнічаюць на Крыцкім саборы, як было заяўлена, яны нязгодныя з некаторымі арганізацыйнымі пытаннямі і праектамі дакументаў.

Прадстаўнікі Сербскай царквы таксама заяўлялі пра намер адмовіцца ад удзелу ў саборы, аднак у апошні момант перагледзелі сваё рашэнне.

Сабор пачаўся ў нядзелю, у Дзень Святой Тройцы, з літургіі ў галоўным саборы Іракліёна.

Для ўдзелу ў саборы былі запрошаныя прадстаўнікі 14 праваслаўных цэркваў, якія маюць больш за 300 млн вернікаў па ўсім свеце.

Аглядальнікі адзначаюць, што рашэнне Рускай царквы, з паствай каля 100 млн чалавек, не прысутнічаць на саборы на Крыце, дэманструе даўнія разыходжанні, якія існуюць сярод праваслаўных хрысціян.

Ва Усеправаслаўным саборы бяруць удзел прадстаўнікі 10 праваслаўных цэркваў. Фота AFP

Ва Усеправаслаўным саборы бяруць удзел прадстаўнікі 10 праваслаўных цэркваў. Фота AFP

Нельга не ўлічваць таксама і суперніцтва паміж патрыярхам Маскоўскім Кірылам і Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем, які мае статус Сусветнага і лічыцца духоўным лідарам праваслаўя, выступае рухаючай сілай Усеправаслаўнага сабора.

Падчас падрыхтоўкі сабора выявіліся шматлікія рознагалоссі паміж праваслаўнымі цэрквамі, адзначаюць каментатары — ад плану рассадкі да перспектывы аднаўлення сувязяў з Ватыканам.

Масква таксама асцерагаецца, што патрыярх Варфаламей прызнае незалежнасць ад Маскоўскага патрыярхату Украінскай праваслаўнай царквы, тым самым, як выказалася расійская прэса, падалье алею ў тлеючы агонь рэлігійнай вайны.

У Маскоўскім патрыярхаце адмову ад паездкі на Крыт патлумачылі тым, што пры адсутнасці хаця б адной з 14 памесных цэркваў cабор губляе статус Усеправаслаўнага, а яго рашэнні не з'яўляюцца абавязковымі для цэркваў, што не будуць прадстаўленыя на ім.

Патрыярх Кірыл раней заявіў, што разглядае сустрэчу на Крыце як важны крок па пераадоленні ўзніклых рознагалоссяў. Паводле яго слоў, гэтая сустрэча «можа ўнесці свой уклад у падрыхтоўку да таго Святога і Вялікага Сабора, які аб'яднае ўсе без выключэння Памесныя аўтакефальныя цэрквы».

Усеправаслаўны сабор будзе доўжыцца да 27 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?