Сетка крамаў ProStore рассылае СМСкі ўладальнікам картак пакупнікоў з тэкстам: «Дарагі наш Пакупнік! Мы зноў сталі тымі «Прасторамі», якія Вы паспелі палюбіць. Прыходзьце і пераканайцеся самі! Сардэчна запрашаем!»
На сайце сеткі крамаў зрабілі цэлы фотарэпартаж, дзе паказалі, што паліцы ў крамах зноў запоўненыя. Пры гэтым у самім матэрыяле, акрамя фота, толькі два сказы: «Мы абвяргаем чуткі сваімі дзеяннямі. Прыемных пакупак у сетцы ProStore!»
Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года ў сетках крамаў ProStore назіраўся дэфіцыт асартыменту тавараў. Прычынай гэтаму была адсутнасць плацяжоў з боку кампаніі «Трайпл», якой належаць ProStore.