У Германіі гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць РФ за яе ваенную агрэсію ва Украіне ў выпадку неабходнасці. Такая пазіцыя канцлера ФРГ Ангелы Меркель, піша Reuters.

«Санкцыі могуць быць знятыя, як толькі Расія выканае гэтыя абавязацельствы», — сказаў прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт, пацвердзіўшы пазіцыю, узгодненую на пасяджэнні G7 у мінулым месяцы.

«Тым не менш, мы гатовыя прыняць дадатковыя абмежавальныя меры, каб павялічыць выдаткі для Расіі, калі яе дзеянні выклічуць такую неабходнасць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0