Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый лічаць справу затрыманага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер, «выключна палітычнай» і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітычным вязням. Такую заяву падпісалі Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Ірына Вештард, Алена Яськова, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык і Аляксандр Бухвостаў.

У дакуменце адзначаецца, што ў дачыненні да Пальчыса распачатыя крымінальныя справы за «распальванне міжнацыянальнай варожасці», «распаўсюджванне парнаграфіі» і «парушэнне падпіскі аб нявыездзе».

«На самай справе відавочна, што крымінальны пераслед Эдуарда — помста за яго антыімперскія публікацыі на сайце www.1863x.com, — гаворыцца ў заяве. — Гісторык па адукацыі, Эдуард раскрываў захопніцкую і агрэсіўную сутнасць сённяшняй палітыкі Крамля і заклікаў беларусаў рыхтавацца да абароны незалежнасці».

Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый запатрабавалі неадкладнага вызвалення Пальчыса і спынення яго пераследу.

Палітыкі звярнуліся да еўрапейскай супольнасці і ЗША з заклікам зрабіць усе магчымыя захады для вызвалення Эдуарда Пальчыса, а таксама заклікалі беларускае грамадства і міжнародную супольнасць да салідарнасці з ім.

«Эдуард праз адваката заявіў, што не хоча быць палітвязням. Але мы ўсе ведаем, у якіх умовах знаходзяцца беларускія вязні, асабліва на этапе следства. Тое ж, што ўлады дазволілі адвакату зрабіць гэтую заяву, звычайна патрабуючы невыдавання, сведчыць, што на Эдуарда можа рабіцца вялікі націск і яго ўвялі ў зман. Прызнанне яго палітвязням — гэта адзінае, што можа яго абараніць ад непазбежнага асуджэння. Ён арыштаваны за сваю палітычную дзейнасць і па ўсіх стандартах з'яўляецца палітвязням», — цытуе сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага прэс-служба арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?