Наведнікі гіпермаркета «Гіпа» на вуліцы Гарэцкага ў Мінску звярнулі ўвагу на глабальныя пераўтварэнні ў гандлёвай зале. Стэнды з таварамі масава змяняюць сваё месцазнаходжання.

Як тлумачаць работнікі «Гіпа», гэта тлумачыцца ўшчыльненнем. Цяперашні асартымент гіпермаркета зойме каля 2/3 гандлёвай залы, а вызваленае месца аддадуць пад краму будаўнічых матэрыялаў.

У кампаніі «Белвілесдэн», якой належыць сетка «Гіпа», на працягу двух дзён не змаглі пракаментаваць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?