Германія мінімальна перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0, фота uefa.com

Германія мінімальна перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0, фота uefa.com

Выніковае становішча: Германія — 7 (розніца мячоў – 3:0), Польшча — 7 (розніца мячоў — 2:0), Паўночная Ірландыя – 3 (розніца мячоў 2:2), Украіна – 0.

Наступны матч Польшча згуляе са Швейцарыяй, uefa.com

Наступны матч Польшча згуляе са Швейцарыяй, uefa.com

Зборная Германіі выходзіць у плэй-оф з першага месца, а Польшча – з другога. Акурат за кошт розніцы мячоў, бо паміж сабой каманды згулялі 0:0.

Тры ачкі Паўночнай Ірландыі — і столькі ж Албаніі ў групе А (з горшай розніцай мячоў) — азначаюць,

што пуцёўку ў плэй-оф заваявала Славакія, якая фінішавала ў сваёй групе на трэцім месцы з чатырма баламі.

Сёння а 22-й будуць згуляныя матчы ў групе D: Іспанія — Харватыя, Чэхія — Турцыя.

D: Іспанія – 6, Харватыя – 4, Чэхія – 1, Турцыя – 0.

Групавы турнір на Еўра будзе скончаны ў сераду.

Заўтра а 19-й згуляюць каманды групы F: Ісландыя — Аўстрыя, Партугалія — Венгрыя.

Венгрыя – 4, Партугалія, Ісландыя – 2, Аўстрыя – 1.

А 22-й у сераду згуляюць Італія — Ірландыя, Швецыя —Бельгія (група Е).

Італія — 6, Бельгія — 3, Ірландыя, Швецыя — 1.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць з суботы па панядзелак. У суботу і нядзелю будуць згуляныя па тры паядынкі, у панядзелак – два.

Затое вызначылася адна пара ўдзельнікаў 1/8 фіналу. А 16-й у суботу згуляюць Швейцарыя і Польшча.

А супернікам Германіі (матч пройдзе ў нядзелю ў 19:00) стане трэцяя каманда з групы А (Албанія), В (Славакія), ці F.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0