Незарэгістраваны рух «ЗУБР» прыпыняе дзейнасьць пад сваім брэндам і ўваходзіць у новы агульнанацыянальны рух, які ствараецца. Заява пра гэта была надрукаваная на сайце zubr-belarus.com. Доступ да іншага кантэнту сайту закрыты.

Заява моладзёвага руху ЗУБР

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2006 года карэнным чынам змяніла сітуацыю ў Беларусі. Нягледзячы на татальны кантроль, масавыя рэпрэсіі і запалохванні дыктатура не здолела зламіць волю народа да свабоды. Дзесяткі тысяч беларусаў, якія выйшлі на вуліцу, нягледзячы на пагрозу смяротнага пакарання, прадэманстравалі ўсяму свету свае жаданне бачыць краіну свабоднай і дэмакратычнай. Рэжым пацярпеў маральную паразу.

Абсалютна відавочна, што канчатковай перамогі можна дасягнуць толькі ў выніку аб’яднання ўсіх дэмакратычных сілаў. Каардынацыі ў межах партыйнай кааліцыі ўжо недастаткова. На павестцы дня стаіць стварэнне агульнанароднага дэмакратычнага руху, які будзе здольны аб’яднаць мільёны прыхільнікаў дэмакратычных змен. Неабходна дакладна прадумаць спосаб аб’яднання, назву руха, формы дзейнасці і магчымасці рэгістрацыі. Гэта неабходна рабіць ужо зараз.

Мы заклікаем грамадскія дэмакратычныя ініцыятывы стаць часткай гэтага руху. У якасці першага крока маладзёвы рух ЗУБР заяўляе аб перапыненні дзейнасці пад сваім брэндам і працягу супраціва ў межах новага агульнанацыянальнага руху.

Толькі аб’яднаўшыся мы здолеем перамагчы!

За вашу і нашу свабоду!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0