Увечары 22 чэрвеня ў Светлагорску з акна кватэры на трэцім паверсе выпала двухгадовая дзяўчынка. Дзіця атрымала траўмы лёгкага і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане пасля зробленай аперацыі.

Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння.

Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, бацькі пакінулі дачку з бабуляй. Пасля прагулкі на вуліцы, каля 18 гадзін, яны вярнуліся дадому, і, пакуль бабуля пераапраналася, дзіця залезла на акно, абапёрлася на маскітную сетку і разам з ёй упала на кветнік.

У міліцыі адзначылі, што сям'я знаходзіцца на добрым рахунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?