Турыстычны сэрвіс Expedia задаўся пытаннем, на якіх пляжах шукаць самых фігурыстых прыгажунь і прыгажуноў. Для гэтага было праведзенае спецыяльнае апытанне сярод 11 тысяч чалавек з 24 краін.

favim.com

Вынікі глабальнага апытання паказалі, што людзі з самымі прыгожымі фігурамі ляжаць у шэзлонгах на пляжах Еўропы. Пра гэта піша PRNewswire.

Так, 24% апытаных сказалі, што самыя прыгожыя пляжныя турысты — гэта еўрапейцы. Другі радок (17% рэспандэнтаў) дасталася прадстаўнікам краін Карыбскага басейна, далей ідуць амерыканцы (14%).

Даследаванне таксама паказала, што турысты найбольш любяць расслабляцца на пляжы і нічога не рабіць. На другім месцы сярод пляжных заняткаў — чытанне кніг. А вось амерыканцы здзівілі: 17% жыхароў ЗША сказалі, што на пляжы яны звычайна працуюць. Працуюць падчас прыняцця сонечных ваннаў і жыхары Індыі — пра пляжную працавітасць заявілі 32% апытаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0