Мінюст Украіны накіраваў у РФ запыт аб выдачы асуджанага за ўдзел у вайне ў Чачні ўкраінца Станіслава Клыха. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік міністра юстыцыі Наталля Севасцьянава.

Запыт аб выдачы іншага фігуранта справы Мікалая Карпюка быў пададзены 16 чэрвеня.

Па словах Севасцьянавай, Расія пакуль не адрэагавала на запыт аб выдачы Карпюка. «Мы чакаем, што гэта цяпер можа вырашыцца ў палітычнай плоскасці», — сказала яна.

Як паведамлялася, 19 мая 2016 года суд прысяжных ў Грозным (РФ) прызнаў вінаватымі грамадзян Украіны Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха. Па версіі расійскага следства, яны былі сябрамі арганізацыі УНА-УНСО і ў канцы 1994 — пачатку 1995 года ваявалі супраць расійскіх федэральных сіл у складзе ўзброеных фарміраванняў самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Следства заявіла, што яны бралі ўдзел у баях з расійскімі войскамі ў Грозным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?