AFP
Па словах Стэрджэн, для пачатку падрыхтоўкі дакументаў трэба рашэнне парламента аб тым, што рэферэндум — гэта найлепшы спосаб захаваць месца Шатландыі ўнутры Еўрасаюза і адзінага еўрапейскага рынку.
Большая частка насельніцтва Шатландыі ў ходзе рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕС.
«Шатландыя ясна і рашуча прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўрасаюза», — адзначыла Стэрджэн у сувязі з гэтым.
Паводле яе слоў, краіна бачыць сваю будучыню менавіта ў складзе адзінай Еўропы.
Першы рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну прайшоў у 2014 годзе. На ім больш за 50% грамадзян, якія галасавалі, выказаліся за тое, каб Шатландыя засталася частка Вялікабрытаніі.