Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымыя ў Беларусі ноччу 25 чэрвеня, паведамілі ў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Тут праінфармавалі, што 25 чэрвеня з 2.00 да 4.00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы. «У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра», — адзначылі ў ААТ.

Збоі могуць назірацца таксама пры выкарыстанні картак у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?