Губернатар Кіраўскай вобласці Мікіта Белых быў затрыманы ў ходзе аператыўнага эксперыменту, падчас якога яму перадалі пазначаныя спецыяльным растворам купюры па 100 еўра. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Фота СК РФ

Фота СК РФ

Паводле дадзеных крыніцы агенцтва «Інтэрфакс», губернатара затрымалі пры перадачы другой часткі хабару, першую яе частку Белых атрымаў раней праз пасярэдніка. Агульная сума хабару — 400 тысяч еўра.

Каментароў ад прадстаўнікоў Мікіты Белых з нагоды яго затрымання пакуль не паступала.

Пра затрыманьне Мікіты Белых раней афіцыйна паведаміў Следчы камітэт РФ. Супраць губернатара распачатая крымінальная справа па артыкуле аб атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да 15 гадоў.

Мікіта Белых займае пасаду губернатара Кіраўскай вобласці з 2009 года. У 2005-2008 гадах ён узначальваў партыю «Саюз правых сіл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0