Найбуйнейшая нацыяналістычная партыя Паўночнай Ірландыі «Шын Фейн» заявіла, што выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза стане падставай для правядзення рэферэндуму і пра ўз'яднанне з Ірландыяй. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Гэты вынік рэзка мяняе палітычны ландшафт тут, на поўначы Ірландыі, і мы актывізуем намаганні па рэферэндуме аб [агульнай з Ірландыяй] мяжы», — заявіў старшыня партыі Дэклан Кірні.

Палітык выказаў меркаванне, што вынікі рэферэндуму пазбаўляюць брытанскі ўрад права прадстаўляць інтарэсы Паўночнай Ірландыі ва ўмовах, калі яе жыхары выказаліся за сяброўства ў ЕС.

Прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, паводле папярэдніх дадзеных, атрымалі перамогу на рэферэндуме, пераадолеўшы бар'ер у 16,7 мільёна галасоў выбаршчыкаў. Прыхільнікі Brexit набіраюць 51,7% галасоў, іх апаненты, якія выступаюць за сяброўства каралеўства ў ЕС — 48,3%.

У той жа час, паводле дадзеных тэлеканала Sky News, 55,8% жыхароў Паўночнай Ірландыі выказаліся супраць выхаду Вялікабрытаніі з ЕС, «за» прагаласавалі 44,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?