Кампанія Boston Dynamic паказала відэа падзення робата SpotMini, які паслізнуўся на бананавай лупіне. 

Нягледзячы на ўсю няёмкасць сітуацыі, робат даволі хутка вяртаецца на ногі і працягвае свой рух.

Акрамя інцыдэнту з падзеннем, у поўным відэа таксама паказана, якія дзеянні машына можа выконваць. Робат умее хадзіць, поўзаць, падымацца па лесвіцы, а таксама маніпуляваць прадметамі невялікага памеру.

Дзякуючы галаве-клюшні з доўгай шыяй, машына можа захопліваць розныя прадметы, дастаючы іх з узвышаных месцаў. А пасля — прынесці іх чалавеку, і нават амаль аддаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?