18-гадовы партугалец Рэнату Саншаш, які выйшаў на замену, — адзіны, хто спрабаваў збаламуціць футбольнае балота.

18-гадовы партугалец Рэнату Саншаш, які выйшаў на замену, — адзіны, хто спрабаваў збаламуціць футбольнае балота.

Чарговы матч 1/8 фіналу паміж Партугаліяй і Харватыяй меркаваўся як ўпрыгожанне гульнявога дня. Кожная з гэтых зборных магла ўсур’ёз прэтэндаваць на перамогу на Еўра. Букмекеры лічылі каманды роўнымі па сіле, каэфіцыенты складалі каля 2,8:1 на выйгрыш любой з іх.

Аднак нейтральныя заўзятары сыходзілі са стадыёна ўшчэнт расчараванымі. Аналізаваць матч будзе цікава толькі для трэнераў — за 90 хвілін асноўнага часу ніводная з каманд не тое што не забіла гол, а нават ні разу не патрапіла дакладна па варотах! Матч можна лічыць найгоршым на гэтым Еўра. Калі б пасля гульні з турніра вылецелі і Партугалія, і Харватыя, здаецца, ніхто б не расстроіўся.

Аднак паколькі нічыей быць не магло, гледачоў чакалі дадатковыя 30 хвілін пакутаў.

Развязка наступіла за тры хвіліны да канца, на 117-й хвіліне. Харваты прабілі ў штангу, і адразу ж партугальцы змаглі правесці контратаку. На ўдар вывелі Крышціяну Раналду. Варатар харватаў змог адбіць яго стрэл, але Рыкарду Кварэжма заставалася закалаціць мяч ў паўпустыя вароты.

1:0 — і ў чвэрцьфінал праходзіць Партугалія. Наперадзе яе чакае матч з Польшчай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?