Тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны пабіты ў Мінску 25 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Максімальная тэмпература паветра днём склала 31,5 градуса цяпла. Ранейшы рэкордны паказчык быў роўны 30,6 градуса і быў зафіксаваны 25 чэрвеня 1914 года.

Упалі рэкорды дня ў Гродне — 33 градусы (было 30,6 у 1979 годзе) і Брэсце — 31,5 (30,2 у 1951 годзе). Паўтораны рэкорд у Віцебску (31,3 у 1940 годзе). Аднак абсалютны максімум дня для ўсёй краіны ўстаяў (33,3 градуса ў 1957 годзе ў Брагіне).

26 чэрвеня ў Мінску чакаецца 30—32 градусы. Рэкорд дня — плюс 30,7 (зарэгістраваны ў 1979 годзе).

(Выкарыстаны аператыўныя і архіўныя даныя рэсурсаў meteoinfo.by і hmc.by.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?