Джонатан Мур

Часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур 21 мая наведаў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. Гэта БелаПАН пацвердзілі ў пасольстве ЗША. Дэталі візіту пакуль не паведамляюцца.

Кіраўнік прэс‑службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі не змог пацвердзіць факт сустрэчы Дж.Мура з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта.

Нагадаем, прычынай напружанасці ў беларуска‑амерыканскіх дыпламатычных адносінах сталі эканамічныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з працягам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У сакавіку паслы Беларусі і ЗША былі адкліканы з Вашынгтона і Мінска для кансультацый; штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.

БелаПАН

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0